2018 год быў прысвечаны малой радзіме. Падводзім вынікі

19 декабря 2018

Снежань - традыцыйны час падводзіць вынікі. 2018 год у нашай краіне прысвечаны малой радзіме. Зрэшты, пад гэтым знакам пройдуць і два наступныя гады. Гэта замацавана ўказам Прэзідэнта. Зрабіць родны куток самым лепшым і дагледжаным - задача для ўсіх нас. Бо з гэтага як мазаіка складаецца дабрабыт усёй Беларусі. Новы ролік Агенцтва тэленавін як раз і прысвечаны малой радзіме.