Прагнозы на ўраджай яблыкаў і груш фермеры і сельгазарганізацыі адкарэктуюць з улікам асаблівасцяў надвор'я. З-за халаднаватай вясны цвіценне зрушылася на некалькі тыдняў. Дарэчы, і перазімоўка (месцамі з моцнымі маразамі) стала свайго роду іспытам для пладовых культур, які сарты айчыннай селекцыі вытрымалі выдатна. Напрыклад, "беларускае салодкае" дае ўраджай да сотні цэнтнераў з гектара.
Пра уклад навукоўцаў, тэхнолагаў, фермераў у вітамінную разнастайнасць - сюжэт Аляксея Кандраценкі (відэа).













