Сапраўдная зіма прыйшла ў Беларусь. Маразоў і гурбаў дачакаліся і жыхары паўднёвага рэгіёна. Паводле слоў сіноптыкаў, пачатак студзеня ў Брэсце выдаўся самым снежным за некалькі апошніх гадоў. Для дзяцей - гэта радасць. А для камунальнікаў - праца. На расчыстку вуліц выйшлі 200 дворнікаў і каля 30 адзінак тэхнікі. Службы працуюць у кругласутачным рэжыме.
Моладзь дапамагае расчышчаць снег
Дапамагчы камунальным службам падахвоцілася і моладзь. Студэнты і школьнікі ўзяліся за рыдлёўкі, каб расчысціць двары пажылых людзей, якія адзінока пражываюць.













