У 1 рэспубліканскім злёце валанцёраў "сярэбранага" ўзросту прынялі ўдзел больш за 200 добраахвотнікаў

5 декабря 2019
Развіццё і падтрымка валанцёрскіх рухаў  60+ - гэта адзін са шматлікіх пунктаў нацыянальнай стратэгіі актыўнага даўгалецця. У канцы снежня праект унясуць на разгляд ва ўрад. Пра гэта паведаміў Аляксандр Румак на 1 рэспубліканскім  злёце валанцёраў "сярэбранага" ўзросту. У ім узялі ўдзел больш за 200 добраахвотнікаў з усёй краіны. Валанцёрскую дзейнасць у Беларусі сёння ажыццяўляюць каля 3 тысяч добраахвотнікаў ганаровага ўзросту. Самая вялікая каманда памочнікаў у Віцебскай вобласці - больш за тысячу чалавек. У цэнтральным рэгіёне - 5 соцень.

Аляксандр Румак, намеснік міністра працы і сацабароны Беларусі: "Міністэрства працы і сацыяльнай абароны падтрымлівае гэты рух, таму што гэта вельмі добры памочнік у рэалізацыі сацыяльнай палітыкі, якая ажыццяўляецца ўстановамі сацыяльнага абслугоўвання, таму што валанцёры дапамагаюць дайсці да кожнага чалавека, якому неабходная такая падтрымка".

Таццяна Сямёнава, валанцёр: "Мне падабаецца быць з людзьмі, нейкую дапамогу аказаць, калі камусьці трэба”.

За апошнія тры гады колькасць пажылых валанцёраў павялічылася амаль на  50 %. Далучыцца да каманды "сярэбраных" добраахвотнікаў можна ва ўзросце ад 55  гадоў.