1 ноября 2020
На календары 1 лістапада. І з пачатку новага месяца - змены ў сацыяльнай сферы, а менавіта павялічыўся памер бюджэту пражытачнага мінімуму, а разам з ім выраслі сацыяльныя пенсіі, дапамогі і даплаты.
У сярэднім БМП стаў вышэйшы на 0,8 % і зараз складае 258 рублёў 11 капеек
Для працаздольнага насельніцтва - ледзь больш як 285 рублёў, для пенсіянераў - 195 рублёў 15 капеек. Адзначым, пражытачны мінімум пераглядаецца раз за квартал.
Беларусь зніжае кошт роўмінгу з Расіяй
Дададзім, з гэтага дня беларусаў чакаюць і іншыя змены. Напрыклад, мабільныя аператары Беларусі плануюць знізіць кошт на роўмінг з Расіяй. На тэрыторыі Саюзнай дзяржавы на два месяцы прадугледжаны тэставы рэжым працы па новых тарыфах.