1 мая ў сталіцы пройдзе мітынг ў парку імя Янкі Купалы

28 апреля 2014
Паводле традыцыі, у міжнароднае свята запланавана шэсце працоўных калектываў, студэнцкай моладзі, галіновых прафсаюзаў, якія ўваходзяць у Федэрацыю прафсаюзаў Беларусі. Паводле падлікаў арганізатараў, удзел у шэсці прымуць больш за 15 тысяч чалавек. А пасля афіцыйнай часткі мінчан і гасцей сталіцы чакае насычаная культурна-забаўная праграма. Дарэчы, масавыя гулянні пройдуць ва ўсіх парках горада.

Адзначу, сёлета 1 мая прафсаюзны рух Беларусі адзначае юбілей - 110-годдзе з моманту заснавання.