1 мая ў Беларусі адзначылі Дзень працы

5 мая 2013

Са здабыццём суверэнітэту Першамай пазбавіўся ад усяго наноснага, ператварыўшыся ў сапраўды любімае сямейнае свята вясны. Дзень працы сустракалі ўскладаннем кветак, дэманстрацыямі на цэнтральных праспектах і народнымі гуляннямі ў парках. 1 мая ў сталіцы адзначылася стартам трэцяга працоўнага семестра. Ля стэлы Мінск - горад-герой студэнтам уручылі пуцёўкі ў будатрады. Першамай у Магілёве адзначылі адкрыццём сезона фантанаў. А ў Гродне ўзнагароджвалі лепшых працаўнікоў вобласці.