1 сакавіка на "Месяц" можа адправіцца інтэрнацыянальны экіпаж з беларускім навукоўцам на борце

3 января 2019

Імітацыя пілатуемага палёту і высадка на спадарожнік Зямлі будзе праходзіць у Маскве ў Інстытуце медыка-біялагічных праблем РАН. Гэта сумесны праект з НАСА. Супрацоўнік Цэнтральнага батанічнага саду Акадэміі навук Данііл Дубар стаў кандыдатам у экіпаж эксперыменту. Наталля Тарасюк сустрэлася з беларускім удзельнікам месяцавай місіі і высветліла самыя цікавыя падрабязнасці (і бытавыя, і навуковыя). Эксклюзіў Агенцтва тэленавін.

Расказвае Наталля Тарасюк.

Так Данііл Дубар гаворыць пра касманаўтаў. Але беларускі навуковец можа паўдзельнічаць у не меншай для звычайнага чалавека авантуры: правесці 4 месяцы ў ізаляцыі з незнаёмымі калегамі-навукоўцамі. Данііл увайшоў у склад фінальнай групы, з якой выберуць асноўны і дублюючы экіпажы для імітацыі палёту на Месяц, па шэсць чалавек, уключаючы дзвюх або трох жанчын.

Меркі для пашыву спецыяльнага камбінезона з Данііла ўжо знялі. На ўніформе будуць напісаны прозвішча, ініцыялы, група крыві, рэзус-фактар, краіна і навуковая ўстанова, у якой працуе ўдзельнік місіі. Нашага навукоўца выбралі амаль з 70 кандыдатаў з усяго свету для трэцяга этапа праекта Sirius - сумеснага эксперыменту Расіі і ЗША.

Сірыус - не толькі самая яркая зорка начнога неба, але і абрэвіятура. З англійскай перакладаецца як навуковае даследаванне ва ўнікальным наземным комплексе. Ён пабудаваны ў Інстытуце медыка-біялагічных праблем Расійскай Акадэміі навук і складаецца з пяці модуляў. Менавіта ў ім асноўны экіпаж, 6 чалавек, паляціць на Месяц.

Затым па плане стыкоўка з арбітальнай станцыяй. На гэта можа пайсці да 10 дзён. Далей частка экіпажа высадзіцца на спадарожніку, каб заняцца падрыхтоўкай да будаўніцтва месяцавай базы. Будучую станцыю і пілатуемыя палёты на Месяц абмяркоўвалі ў Мінску на Міжнародным касмічным кангрэсе. Падчас падрыхтоўкі форуму Беларусі і паступіла прапанова далучыцца да эксперыменту.

Сяргей Кілін, намеснік старшыні прэзідыума НАН Беларусі, акадэмік: "Нас наведаў касманаўт Котаў. Ён як намеснік дырэктара Інстытута медыка-біялагічных праблем прапанаваў Акадэміі навук удзельнічаць у праекце Sirius. Вось пытанні сну. Адзін з эксперыментаў, якія мы прапанавалі, звязаны з тым, што функцыянальна ў мозгу ёсць участкі, якія адказваюць за функцыянаванне дыхання і рэагуюць на наяўнасць або адсутнасць вуглякіслага газу".

Праграма ізаляцыі - гэта 400 старонак дробнага тэксту. Па 8 гадзін на сон, даследаванні і асабістыя справы. Узяць на борт можна будзе электронную кнігу і знешні цвёрды дыск. Кожны ўдзельнік будзе насіць асаблівы фітнес-бранзалет.

Ахвяраваць прыйдзецца не толькі камфортам, але і правамі. Галоўная задача місіі - усё ж вывучыць псіхалогію чалавека.

Данііл, супрацоўнік Батанічнага саду, возьме на сябе ролю даследчыка: ацэніць перспектыўнасць вырошчвання раслін у грунце і без глебы. У "космасе" наш батанік прадоўжыць пісаць кандыдацкую на тэму сортаўзораў тапінамбура. Праўда, вырошчваць бульбу ён не стаў бы нават на Марсе.

Данііл Дубар, малодшы навуковы супрацоўнік лабараторыі ЦБС НАН Беларусі: "Ведаеце, я вельмі люблю Рэя Брэдберы. Я б на Марсе вырошчваў яблыні".

Уласнага сорту "надзея". Удзел у праекце - пакуль самы вялікі выклік у яго жыцці, прызнаецца Данііл. На наступным тыдні ён вернецца ў Маскву. 15 студзеня пачнецца падрыхтоўка да ізаляцыі і стане вядомы фінальны склад групы.

Наступны экіпаж правядзе ў наземным комплексе ўжо 8 месяцаў, затым год. А ў 2023 працягласць місіі можа скласці два гады.