1 чэрвеня - апошні дзень выплаты падаходнага падатку за 2019 год

26 мая 2020
У краіне заканчваюцца тэрміны выплаты падаходнага падатку. Сёлета дэдлайн настане 1 чэрвеня.  Да гэтай даты ўключна фізасобы павінны закрыць усе свае пытанні з падатковай. Важны момант! Размова пра тых грамадзян, каму налічылі падатак на аснове пададзеных дэкларацый аб прыбытках. Фізасобы абавязаныя былі падаць дакументы да канца красавіка. А разлічыцца - да канца вясны. У міністэрстве нагадалі, што аплаціць падатак можна альбо ў банку, альбо на пошце або нават праз асабісты кабінет плацельшчыка. І паказалі, як гэта зрабіць. Вольга Анішчанка раскажа, як не завінаваціцца перад падатковай (вiдэа).