1 і 2 лістапада на мяжы з Літвой і Латвіяй будуць працаваць спрошчаныя пункты пропуску

1 ноября 2014

У Дзень усіх святых і Дзень памінання памерлых - 1 і 2 лістапада - на мяжы з Літвой і Латвіяй будуць працаваць спрошчаныя пункты пропуску. Так, на латвійскім участку гэта Гаўрыліна і Плюсы. Па спецыяльным графіку будуць працаваць дзесяць пунктаў пропуску на літоўскім участку. Расклад даецца па беларускім часе. У гэтых пунктах будзе ажыццяўляцца пропуск грамадзян, якія пастаянна пражываюць на прыгранічнай тэрыторыі. Пры сабе неабходна мець пашпарт з візай сумежнай дзяржавы.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя