1 снежня - Сусветны дзень барацьбы са СНІДам

1 декабря 2017

У Беларусі сітуацыя па выпадках ВІЧ стабілізаваная - пра гэта заявілі ўчора на канферэнцыі пад эгідай ПРААН і ЮНЭЙДС. Наступны этап - актыўнае прыцягненне да саматэсціравання. У аптэчнай сетцы Гомельскай вобласці і сталіцы ўжо прадаюцца экспрэс-тэсты. На чарзе - Мінская вобласць. А ў наступным годзе ўкарэняць універсальны доступ да лячэння праз антырэтравірусную тэрапію.

Святлана Бароўская, пасол добрай волі ЮНЭЙДС у Беларусі: "Да 2020 мы хочам першымі ажыццявіць стратэгію 90-90-90 у краінах Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі. А да 2030 года, я абсалютна ўпэўненая, мы цалкам выкаранім праблему ВІЧ-СНІДа. Ці ж гэта не цудоўна - зрабіць першымі? У нас шмат першых гісторый. Я хачу, каб і гэтая была таксама".

Штогод да міжнароднай акцыі далучаюцца і артысты эстрады. Вядомыя асобы падтрымліваюць інтэрактыўныя метады прафілактыкі.