Белавія прапаноўвае авіябілеты па 15 кірунках у абодва бакі са скідкай 30 %

30 ноября 2015

Белавія прапануе такія гарады як Амстэрдам, Франкфурт, Рым, Берлін і іншыя. Падарожнічаць па акцыйных білетах можна з 11 студзеня да канца сакавіка.

Вольга Герасенка, начальнік аддзела рэкламы і камунікацый Белавія: "Традыцыйна перад каляднымі і навагоднімі святамі авіякампанія "Белавія" прапануе пасажырам скідкі. З 1 па 15 снежня нашы пасажыры змогуць купіць білеты за 199 еўра на 15 папулярных кірункаў, сярод якіх Амстэрдам, Берлін, Мілан і Прага. І такім чынам палепшыць зіму добрым адпачынкам у Еўропе".

Таксама нагадаем, што Белавія за апошнія 2 месяцы адкрыла новыя рэйсы ў Адэсу, у Міжнародны аэрапорт Кіеў, а з 17 снежня адкрывае штодзённы рэйс у Харкаў.