1 жніўня пройдуць прамыя тэлефонныя лініі

28 июля 2015

У сталічнай мэрыі і Мінскім абласным выканаўчым камітэце 1 жніўня  пройдуць прамыя тэлефонныя лініі. У Мінгарвыканкаме з дзевяці да дванаццаці гадзін  на сувязь выйдзе намеснік мэра Віктар Лапцеў. У яго кампетэнцыі - будаўніцтва жылля, сацыяльных аб’ектаў, узвядзенне метро, а таксама распрацоўка генплана горада. Прапановы і заўвагі ад жыхароў вобласці выслухае старшыня Мінскага абласнога Савета дэпутатаў Іван Ліпніцкі. Нагадаем, што прамыя тэлефонныя лініі праходзяць кожную суботу.