19 лістапада працяг тэлевізійнага праекта "Героі. Перазагрузка" дэбютнага зорнага сезона. І ў барацьбу ўступаюць супрацоўнікі Агенцтва тэленавін - вядучая Людміла Казак і спартыўны аглядальнік Андрэй Казлоў.
У камандзе з Людмілай і Андрэем капітанам будзе знакаміты аўтагоншчык і кіраўнік каманды "МАЗ-СПОРТаўто" Сяргей Вязовіч, які сёлета стаў пераможцам ралі-рэйду "Шаўковы шлях". А супрацьстаяць ім у чвэрцьфінале будзе трыа на чале з алімпійскім чэмпіёнам па фрыстайле Антонам Кушнірам і ў складзе з эстраднымі выканаўцамі Кацяй Оўшэн і Іванам Дзятлавым (пераможцам праекта "Фактар.by). Старт эфіру зорнага сезона праекта "Героі. Перазагрузка" глядзіце на "Беларусь 1" у 19:15.













