19 лютага ў Мінску і Мінскай вобласці арганізуюць суботнія прамыя тэлефонныя лініі

16 февраля 2022

Вырашаць жыллёва-камунальныя, юрыдычныя, бытавыя і іншыя праблемы дазваляюць суботнія прамыя тэлефонныя лініі. 

Так, у сталіцы 19 лютага з 9:00 да 12:00 на пытанні мінчан будзе адказваць першы намеснік старшыні Мінгарвыканкама Дзімітрый Мікулёнак.

А на пытанні жыхароў цэнтральнага рэгіёна адкажа кіраўнік спраў Мінскага аблвыканкама Уладзімір Гурыновіч. Прамая тэлефонная сувязь з кіраўніцтвам сталіцы і вобласці арганізуецца кожную суботу.