18 кастрычніка ў Беларусі стартуюць камандна-штабныя вучэнні па рэагаванні на радыяцыйныя аварыі

17 октября 2017

Актыўная фаза пройдзе на пляцоўцы БелАЭС. Сачыць за ходам вучэбных манеўраў запрошаны замежныя назіральнікі.

Паводле звестак МНС Беларусі, падчас вучэнняў будуць задзейнічаны 274 чалавекі асабовага складу і 52 адзінкі тэхнікі. Асноўная група прадстаўлена выратавальным ведамствам. Згодна з легендай, удзельнікам (а гэта таксама вайскоўцы, прадстаўнікі МУС, Мінэнерга і Мінаховы здароўя) трэба адпрацаваць сумесныя дзеянні ва ўмовах магчымага заражэння. Па выніках будзе адкарэкціраваны знешні аварыйны план Беларускай атамнай электрастанцыі.

Маючыя адбыцца заняткі сёння абмеркавалі ў Мінску падчас дзясятага пасяджэння каардынацыйнага савета па надзвычайных сітуацыях АДКБ.

Уладзімір Вашчанка, Міністр па надзвычайных сітуацыях Беларусі: "Сумесная работа дае добрыя вынікі як у змяншэнні людскіх страт, так і эканамічных кожнай дзяржавы. І я ўпэўнены, што ў далейшым гэта будзе спрыяць абароне насельніцтва на тэрыторыі нашых дзяржаў".

Уладзімір Вашчанка падкрэсліў: гэта праверка гатоўнасці сістэмы аператыўнага рэагавання. Праводзячы вучэнні, Беларусь дзейнічае ў строгай адпаведнасці з рэкамендацыямі Міжнароднага агенцтва па атамнай энергіі і зыходзіць з безумоўнай прыярытэтнасці пытанняў гарантавання бяспекі пры рэалізацыі нацыянальнай ядзернай энергетычнай праграмы.