18 ліпеня пройдуць чарговыя прамыя тэлефонныя лініі

14 июля 2015

У сталічнай мэрыі і Мінскім абласным выканаўчым камітэце 18 ліпеня,  у суботу,  пройдуць прамыя тэлефонныя лініі. У Мінгарвыканкаме з 9:00 да 12:00 на сувязь выйдзе мэр сталіцы Андрэй Шорац. У аблвыканкаме прапановы і заўвагі ад жыхароў вобласці выслухае намеснік старшыні Віктар Сірэнка. Нагадаем, што прамыя тэлефонныя лініі праходзяць кожную суботу.