18 красавіка тэлеканал "Беларусь 2" далучыцца да акцыі "По зову сердца - всем миром"

16 апреля 2018

"По зову сердца - всем миром". Напярэдадні старту тэлемарафону па зборы сродкаў на рэканструкцыю Бабруйскай дзіцячай бальніцы ў Мінску адбыўся дабрачынны канцэрт арганнай музыкі. Акцыю падтрымала каталіцкая царква. Так, у сценах Чырвонага касцёла навучэнцы дзіцячай музычнай школы мастацтваў разам з ідэйным натхніцелем акцыі Русланам Аляхно, ураджэнцам Бабруйска, выступілі з класічнай праграмай. Да марафону дабра далучыцца галоўны медыяхолдынг краіны. Тэлемарафон - 18 красавіка ў эфіры тэлеканала "Беларусь 2" . Падтрымаць дабрачынную акцыю змогуць усе ахвочыя, адправіўшы сродкі на рахунак, які будзе з'яўляцца на тэлеэкранах.

Акцыя завершыцца дабрачынным канцэртам "По зову сердца - всем миром". На сцэне "Бабруйск-Арэны" выступяць зоркі беларускай і расійскай эстрады. Усе сродкі ад мерапрыемства будуць накіраваныя на рэканструкцыю Бабруйскай дзіцячай бальніцы.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя