180 тон велікодных кулічоў

17 апреля 2014
Пачынаючы з серады, мінскія хлебазаводы працуюць ва ўзмоцненым рэжыме. Днём і ноччу выпякаюць цукровыя і мучныя ласункі да галоўнага хрысціянскага свята. Традыцыйныя начынкі з разынкамі, карыцай і арэхамі дапоўнілі новыя - з цукатамі і шакаладам. Дарэчы, спецыяльна да велікодных урачыстасцяў распрацавалі больш за тры дзясяткі рэцэптур і формаў для выпечкі.

Дарэчы, першыя кандытарскія вырабы трапілі на прылаўкі сталічных магазінаў 15 красавіка. Апошнюю партыю здобнай выпечкі даставяць у суботу.