Беларусь на парозе важнай даты. 17 верасня ў краіне ўпершыню сустрэнуць Дзень народнага адзінства.
Аб важнасці новага свята гаварылі падчас круглага стала. Пытанні кансалідацыі беларускага грамадства напярэдадні абмяркоўвала ўся краіна. На відэасувязі - прадстаўнікі рэгіёнаў, у зале - дэпутаты, прадстаўнікі дзяржорганаў, духавенства, кіраўнікі сродкаў масавай інфармацыі, моладзь. Дыскусія разгарнулася шырокая. Бо за рашэннямі, якія гучаць, - наша будучыня.
Наталля Качанава, старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі:
Гісторыю краіны піша народ. Але мы павінны яе пісаць праўдзівай для таго, каб праз шмат пакаленняў гаварылі праўду аб тым часе, у якім жывём мы, і мы разумеем, як важна захаваць гэту гістарычную праўду. Важна, каб захаваліся дакументы, арыгіналы, якія мы бачым на выставах.
Сёння ўнікальныя гістарычныя дакументы даступныя кожнаму. Па ўсёй краіне пачалі працу выставы, прысвечаныя ўз'яднанню Заходняй і Усходняй Беларусі.













