17 чэрвеня "Полымя міру" II Еўрапейскіх гульняў прыбудзе ў Мінск

16 июня 2019

Мінск - фінальны пункт эстафеты агню.  Ужо заўтра "Полымя міру"  II  Еўрапейскіх гульняў прыбудзе ў беларускую сталіцу.

Пакуль факеланосцы і хавальнікі агню пераадольваюць шлях да Кургана Славы. У Мінскай вобласці спартыўны агонь напярэдадні азарыў Заслаўе і Маладзечна. "Полымя міру" з рук у рукі перадавалі міністры, артысты эстрады, прафесійныя спартсмены, сярод якіх і шматразовы чэмпіён свету па веславанні  Аляксандр Валчэцкі.

Пра тое, як сустракалі і праводзілі сімвалічны агонь на Кургане Славы,  раскажам у наступных выпусках.