Сёлета толькі ў сталіцы каля 170 беспрацоўным гатовыя вылучыць субсідыі на арганізацыю ўласнага бізнесу. Першыя сёлета заяўкі паступілі ў гарадскую службу занятасці. Падмацаваць іх трэба бізнес-планамі. Памер субсідыі складае 11 бюджэтаў пражытачнага мінімуму. Сёння гэта крыху больш за 2 000 рублёў. Для навічкоў арганізаваныя спецыяльныя курсы прадпрымальніцтва.
Святлана Лявончык, начальнік аддзела ўпраўлення камітэта па працы, занятасці і сацабароне Мінгарвыканкама: "Гэта падатковае заканадаўства, гэта складанне бізнес-плану, падрыхтоўка стратэгіі, маркетынг. Гэта значыць, гэта асновы такія, без якіх увайсці ў бізнес немагчыма. Доўжацца гэтыя курсы 3-4 тыдні. За гэты кароткатэрміновы перыяд чалавек складае з дапамогай выкладчыкаў бізнес-план свой, бізнес-стратэгію, знаёміцца з фінансавымі аспектамі вядзення прадпрымальніцкай дзейнасці, з падатковымі асаблівасцямі. І пасля заканчэння курсаў ён можа звярнуцца зноў у службу занятасці па субсідыю".
У рэйтынгу самых папулярных сярод прадпрымальнікаў-пачаткоўцаў сфер - гандаль, будаўніча-рамонтныя работы і камп'ютарныя паслугі.













