16 студзеня - новая серыя праекта Агенцтва тэленавін "Родныя людзі"

12 января 2020
16 студзеня ў эфір тэлеканала "Беларусь 1" выходзіць новая серыя праекта Агенцтва тэленавін "Родныя людзі". На гэты раз героямі праграмы стала сям'я Моладавых. Тата, мама і шасцёра дзяцей не ўяўляюць сваё жыццё без спорту, здымаюцца ў кіно і вядуць асабісты блог у інтэрнэце. 

Адкрыта аб самым асабістым і сакрэты выхавання  з моманту нараджэння да 18. Нашы героі сваім пазітывам і весялосцю палепшаць любы хмурны зімовы дзень. Глядзіце "Родных людзей" у чацвер адразу пасля "Панарамы".