16 тысяч долараў - за абразу Брэста

7 октября 2016

Такое рашэнне вынес Мяшчанскі суд Масквы расійскаму дызайнеру Арцемію Лебедзеву. З яго рахунку ўжо знялі мільён расійскіх рублёў. Грошы паступілі на рахунак грамадскай арганізацыі. Аб гэтым блогер сам напісаў на сваёй старонцы ў "Живом журнале", дадаўшы, што мае намер падаваць апеляцыю ў Вярхоўны суд. Нагадаем, раней у сваім блогу Арцемій Лебедзеў назваў беларускі паўднёвы абласны цэнтр "горадам-баязліўцам". Тлумачачы гэта тым, што падчас Вялікай Айчыннай вайны яго насельніцтва паспяшалася пакінуць занятую нямецкімі войскамі тэрыторыю. Таксама дызайнер выказаўся з наконт таго, што Брэст афіцыйна не прызнаны горадам-героем, а такое званне носіць толькі Брэсцкая крэпасць. Гэтае выказванне абурыла двойчы Героя Савецкага Саюза Сяргея Крамарэнку. Ветэран падаў у суд на вядомага дызайнера і спагнаў з яго маральны ўрон.