16 прызначаных па нарматывах месяцаў будаўніцтва зацягнуліся на 36

15 июня 2013
Ці паставяць кропку ў доўгай гісторыі будаўніцтва, разбіралася Аляксандра Драгун.

Замест доўгачаканага і аплачанага жылля - квадратныя метры адпісак. Тры гады дольшчыкі дома на скрыжаванні вуліц Янкоўскага і Гарэцкага не могуць справіць наваселле. Прычыну доўгаму будаўніцтву знайшлі хутчэй - недахоп фінансавання.

70% жыхароў будуюцца на льготных умовах, у асноўным гэта шматдзетныя сем'і. Свае абавязкі па дагаворы строга выконвалі і грашовыя ўзносы выплачвалі своечасова. Але сродкі імгненна знікалі і, відавочна, інвеставаліся не ў будучы дом. Дарэчы, здаваўся ён чатыры разы, усе няўдала.

Некалькі разоў змянялася кіраўніцтва заказчыка. Але перамены не палепшылі становішча на будпляцоўцы. Тады пад сваю апеку будаўніцтва дома ўзяло кіраўніцтва горада.
Дэдлайн здачы дома - кастрычнік гэтага года. Вырашылі ўводзіць у эксплуатацыю жыллё ў некалькі этапаў. Ключы ад сваіх кватэр ужо атрымалі жыхары першага і другога пад'езда. Наперадзе здача яшчэ пяці.

Пакуль у Фрунзенскім раёне застаецца 6 дамоў з незавершаным будаўніцтвам. Амаль столькі ж уведзены ў эксплуатацыю. Пад кантроль будаўніцтва ўзята і ў горадзе. У сталіцы застаецца 30 праблемных дамоў. Чыноўнікі абяцаюць сёлета здаць з іх 28.