16 лістапада ў небе зноў можна будзе назіраць знічкі

15 Лістапада 2016

Заўтра ў небе зноў можна будзе назіраць знічкі - сляды ўваходу ў шчыльныя слаі атмасферы часціц метэорнага патоку Леаніды. Ён звязаны з каметай Тэмпеля-Тутла, якая падлятае да Сонца кожныя 33 гады. У небе бліжэй да світанку адначасова будуць бачныя па 10-20 яркіх белых успышак - слядоў часціц, якія згараюць.