16 шматдзетных маці Мінска ўзнагародзяць ордэнам

9 октября 2019
Урачысты вечар пройдзе ў гарадскім Палацы культуры 14 кастрычніка, у Дзень маці. А да гэтага ва ўсіх раёнах сталіцы праходзяць тэматычныя канцэрты, выставы, сямейныя конкурсы і спартыўныя эстафеты. У суботу выберуць "Лепшую сям'ю года". У Мінск з'едуцца фіналісты з усіх рэгіёнаў краіны. Сталіцу прадставіць сям'я Бычкоўскіх. Таксама 14 кастрычніка ў храмах краіны адбудзецца вялікі малебен "За здароўе ўсіх маці".

Па традыцыі падчас тыдня маці пройдзе выстава "Мацярынства і дзяцінства". Там будуць працаваць інтэрактыўныя пляцоўкі для дзяцей і дарослых, запланаваны і майстар-класы. Усяго ў рамках выставы будзе арганізавана  больш за 100 розных мерапрыемстваў.