16-гадовая дзяўчына звалілася з даху пяціпавярховіка падчас фотасесіі

26 мая 2020
Надзвычайнае здарэнне ў Кобрыне. 16-гадовая дзяўчына звалілася з даху пяціпавярховіка падчас фотасесіі. З цяжкімі траўмамі яна шпіталізаваная. Пацярпелая ўжо перанесла аперацыю і знаходзіцца ў рэанімацыі. Паводле інфармацыі Следчага камітэта, дзяўчына распівала спіртное разам з 17-гадовай сяброўкай, пасля чаго яны пайшлі гуляць па даху. Стоячы на краі, падлеткі рабілі сумесныя фота. У нейкі момант адна з дзяўчын паслізнулася і звалілася.

Дзмітрый Іванюк, афіцыйны прадстаўнік УСК Беларусі па Брэсцкай вобласці: "Дзяўчына атрымала складаную траўму, ёй зроблена аперацыя. У цяперашні час пацярпелая знаходзіцца ў бальніцы ў цяжкім стане. Следчымі па гэтым факце праводзіцца праверка. Прызначаная судова-медыцынская экспертыза, высвятляюцца прычыны і ўмовы, якія спрыялі здарэнню".

Пацярпелая вучыцца ў прафесійна-тэхнічнай навучальнай установе Кобрына. Праваахоўнікі чарговы раз заклікаюць бацькоў больш уважліва ставіцца да бяспекі сваіх дзяцей.