Сярод іх - 19 тысяч першакласнікаў. Дарэчы, сёлета маленькіх вучняў амаль на дзве тысячы больш, чым летась. У сталіцы адкрылася больш за 800 першых класаў. Урачыстыя лінейкі, пышныя букеты і першы ў жыцці ўрок.
Аляксандр Харавец пабываў на свяце ведаў.
Яшчэ не паспелі засумаваць па дзіцячым садзе, а ўжо надзелі школьныя касцюмы. Для іх гэты званок - першы ў жыцці, як зрэшты, і ўсё гэтай раніцай - святочная лінейка, школьны ўрок і перапынак. Тым не менш, у першы клас яны ідуць з сур'ёзнай падрыхтоўкай і рашучымі намерамі, зусім як дарослыя.
У першы клас усёй сям'ёй. Мама, тата, бабулі і дзядулі Васіля Собалева хвалююцца нават больш, чым сам першакласнік. Гавораць, усю ноч не спалі. Хаця сам вучань з упэўненасцю пераступае парог школы і не сумняваецца - у будучым ён лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі.
У сталічнай гімназіі нумар 24 адзін першы клас. Таму Таццяна Трухан сёння перажывае не менш, чым яе вучні. Трэці раз яна вядзе ў першы клас новых школьнікаў. Сёлета для 32 хлопчыкаў і дзяўчынак яна на час урокаў заменіць мам і тат.
А ў дзясятай гімназіі чатыры першыя класы. Тут з самага пачатку школьнікі будуць навучацца з выкарыстаннем лега-тэхналогій. Стартаваў тут і новы праект - смартадукацыя - цяпер школьнікі з першага класа змогуць паглыблена вывучаць матэматыку, прыкладную фізіку і замежную мову.
На адной лінейцы разам з першакласнікамі выпускнікі. У іх наперадзе - год сур'ёзнай падрыхтоўкі да ЦТ - расслабіцца не атрымаецца. А сёння пад гукі званка яны перадаюць ключ ад краіны ведаў новаму пакаленню.
Cёння ў сталіцы першы званок празвінеў больш чым у 200 школах.
Званок, першы настаўнік, першы ўрок. Сёлета ў сталічных школах адкрыліся больш за 800 першых класаў. Статус першакласніка набылі амаль 20 тысяч маленькіх мінчан. Усяго ж за парты зноў селі больш за 160 тысяч школьнікаў сталіцы.
Наперадзе навучальны старт - першая чвэрць. У панядзелак хтосьці з нязвыклым хваляваннем - бо першы клас, а хтосьці мэтанакіравана і адказна - бо год перад паступленнем - сядуць за парты. І для кожнага з іх пачнецца новы, ужо дарослы этап жыцця.