15 верасня пытанні Дня народнага адзінства як сімвала кансалідацыі беларускага народа абмяркуюць за круглым сталом у Нацыянальным гістарычным музеі.
Мерапрыемства пройдзе з удзелам спікера верхняй палаты парламента Наталлі Качанавай. Удзельнікамі круглага стала стануць упаўнаважаныя па справах рэлігій і нацыянальнасцей, дыпламаты, палітолагі, кіраўнікі цэнтральных сродкаў масавай інфармацыі. Там жа пройдзе адкрыццё тэматычнай выставы. Экспазіцыі Гістарычнага і абласных музеяў будуць паказаны падчас цырымоніі пасродкам тэлемоста. Тэлевізійную сувязь паміж рэгіёнамі будзе забяспечваць Белтэлерадыёкампанія.













