Падобныя спаборніцтвы будуць ладзіцца пяты раз. Удзельнікамі гонак стануць ролеры з Расіі, Украіны, Літвы, Латвіі і Эстонii. Для сямейных каманд прадугледжана асобная катэгорыя - Бацькі і дзеці. Дарэчы, для самых юных аматараў катання на роліках будзе арганізаваны дзіцячы крос - разумны і адначасова вясёлы маршрут. Дарэчы, самаму маладзейшаму ўдзельніку сёлетніх спаборніцтваў усяго 3 гады.
Сяргей Мінін, арганізатар міжнароднага ролерскага марафону: Прыйсці атрымаць свой стартавы пакет трэба будзе да гадзін 9, нумар прыляпіць і ў 11 старт. Для прафесіяналаў і аматараў будзе пачатак у 12:00. У нас у краіне для гэтага ўсё ёсць - шыкоўныя веладарожкі, трасы, ёсць дзе катацца, ФАК - самае распаўсюджанае месца для катання.
Максімальная дыстанцыя, якую неабходна будзе пераадолець вопытным ролерам падчас міжнароднага марафону, 42 кіламетры. Мінімальная, разлічаная на дзяцей ва ўзросце да 12 гадоў, - усяго паўкіламетра.














