15 пацыентаў ужо вылечаны і выпісаны, 61 знаходзіцца ў бальніцах пад пастаянным медыцынскім кантролем

22 марта 2020
На сёння 15 пацыентаў, у якіх тэст даў станоўчы вынік, ужо вылечаны і выпісаны з медыцынскіх устаноў. Яшчэ 61 знаходзіцца ў бальніцах пад пастаянным медыцынскім кантролем. Частка пацыентаў пасля праходжання лячэння ўжо атрымала адмоўныя тэсты і рыхтуецца да выпіскі. Плануецца, што яна адбудзецца ў пачатку наступнага тыдня.

Наталля Шмялёва, загадчык лабараторыі РНПЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі:
"Дзякуючы таму што мы працуем у сістэме глабальнага нагляду, мы рэгулярна адсочваем змяненні з пункта гледжання рэкамендацый. Мы змаглі распрацаваць сваю дыягнастычную сістэму і ўжо з 23 студзеня мелі магчымасць праводзіць дыягностыку ў краіне".