15 сакавіка 1994 была прынятая першая ў суверэннай Беларусі Канстытуцыя

15 марта 2020
Сёння - 15 сакавіка - важны дзень для гісторыі нашай краіны. У 1994 годзе была прынятая першая ў суверэннай Беларусі Канстытуцыя - галоўны і асноўны закон. Дакумент, які гарантуе волю грамадзян і іх правы на жыццё, працу і адукацыю, на аснове Канстытуцыі грунтуецца ўся заканадаўчая сістэма краіны. 9 раздзелаў і амаль паўтары сотні артыкулаў. 

І ёсць у гэтай даты адна традыцыя на 32 старонкі! Перад святам самым таленавітым 14-гадовым школьнікам прынята ўручаць пашпарты. Гэты год не стаў выключэннем. Але не будзем раскрываць усе таямніцы. Падрабязнасці ўжо гатовыя расказаць нашы калегі.  На сувязі Дзмітрый Іваноў. Дзіма, са святам! Такім чынам, Дзень Канстытуцыі: хто пісаў асноўны закон краіны? І калі чакаць змяненняў у ім? Каму ўручылі асноўны дакумент грамадзяніна, хто і за што? І калі ўжо ў Беларусі будуць выдаваць біяметрычныя пашпарты і ID-карты?

Добры дзень, калегі! Са святам! Пачну з апошняга. Выдача біяметрычных пашпартоў і ID-карт пераносіцца яшчэ на год. І іх таксама будуць выдаваць з 14 гадоў. Асноўным дакументам стане менавіта пластык, а вось пашпарт у звыклым разуменні слова будзе чымсьці накшталт праязнога білета. У бескантактавым чыпе будзе знаходзіцца адбітак пальцаў. І гэта, зазначу, для пашпартнай гісторыі Беларусі зусім не навіна. 

Калекцыянер з Гродна сабраў больш як паўсотні дакументаў розных гадоў. Што да мяне, свой першы пашпарт я атрымаў 5 дзён таму. І так, я маладзейшы за Канстытуцыю на 12 гадоў. Гэта мой першы вопыт у такой тэлестудыі. Прывітанне маме і Быхаву! І перадаю слова Анастасіі Бенедзісюк (відэа).