15 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму

11 февраля 2014

Сёння суд Заводскага раёна Мінска вынес прысуд па гучнай справе аб забойстве Ганны Сярдзечкінай. Яе былы муж Канстанцін Казлоў прызнаны вінаватым і прыгавораны да 15 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Варта адзначыць, што гэта максімальнае пакаранне, якое магло быць прызначана па гэтым пункце абвінавачання. Акрамя гэтага, суд пастанавіў спагнаць з Казлова на карысць сястры забітай 12,5 мільёна рублёў і 100 мільёнаў у якасці кампенсацыі маральнага ўрону.


Раман Бізюк, дзяржаўны абвінаваўца: Казлоў Канстанцін Уладзіміравіч асуджаны судом Заводскага раёна па частцы першай арт. 39 за забойства. Суд прызначыў пакаранне ў выглядзе 15 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.


Каб абскардзіць прыгавор, у асуджанага і яго адваката ёсць роўна 10 дзён. Калі гэтага не адбудзецца, то ўжо 21 лютага вердыкт уступіць у законную сілу. Таксама вядома, што 4-гадоваа сына Ганны Сярдзечкінай і Канстаніна Казлова будзе выхоўваць родная цётка забітай.