15 снежня сталіца запаліць навагоднюю вячэрнюю падсветку

25 октября 2018

Хутка Мінск пачне рыхтавацца да зімовых святаў. Традыцыйна, 15 снежня, сталіца запаліць навагоднюю вячэрнюю падсветку. Новая ілюмінацыя з'явіцца на Якуба Коласа, Кабушкіна, Прытыцкага, а таксама на Партызанскім праспекце і Пераможцаў, у раёне Нямігі. Тут будуць аб'ёмныя шары і геаметрычныя фігуры. Па-новаму сёлета заззяе і Галоўная елка краіны - на Кастрычніцкай плошчы. Піксельнае ўбранне мяняцца будзе пад музычнае суправаджэнне.

Мінск сёлета ўпрыгожылі ўжо каля паўтары тысячы розных аб'ёмных фігур і светлавых матываў, і да Новага года іх будзе яшчэ больш.