15 снежня стане днём павальнага шопінгу

12 декабря 2013
У найбліжэйшую нядзелю ўсім пакупнікам буйных сталічных універмагаў будзе дадзена скідка ў 15%. Пад акцыю трапляюць усе нехарчовыя тавары, што прадаюцца ў магазіне. Асабліва актыўна ў такія дні пакупнікі набываюць абутак, ювелірныя вырабы і футры. Дарэчы, попыт на ўсе тавары павялічваецца ў чатыры-пяць разоў. Каб у пакупнікоў было больш часу на шопінг, арганізатары павялічаць працоўны дзень універмагаў на адну гадзіну.


Дарэчы, дні скідак праводзяцца ў сталіцы не ўпершыню. Таму вопыт мінулых акцый будзе ўлічаны. Каб усім пакупнікам хапіла тавару і на прылаўках не ўтваралася пустых месцаў, асартымент у кожным гандлёвым зале будзе аднаўляцца кожныя некалькі гадзін.