150 асобін тарпанападобных коней пераехалі ў Налібоцкую пушчу

13 Верасня 2019

Праз 400 гадоў яны зноў вярнуліся ў Беларусь. 150 тарпанападобных коней пераехалі ў Налібоцкую пушчу з нідэрландскага запаведніка. Зараз жывёлы пад наглядам ветэрынараў праходзяць перыяд адаптацыі. Іх нельга прыручаць і прыкормліваць. Галоўная ўмова - каб коні развіваліся ў дзікім асяроддзі.

Дарэчы, на свет ужо з'явiлася і першае жарабя з беларускай прапіскай.