14 маршрутаў па дастаўцы дзяцей у школы і дзіцячыя сады адкрыюць у Мінску. Для гэтага будуць выдзелены спецыяльныя аўтобусы. Як адзначылі ў Мінгарвыканкаме, найбольшая колькасць маршрутаў для дзяцей - амаль палова - будзе пракладзена ў Каменнай Горцы. Таксама аналагічныя маршруты будуць дзейнічаць у сталічным мікрараёне Брылевічы і ў раёне пасёлка Калодзішчы.














