Упершыню гандлёвыя рады сёлета разгорнуцца ля Камароўскага рынку

9 декабря 2019
З гэтых выхадных у сталіцы стартуюць навагоднія кірмашы. Каля Палаца спорту на фуд-кортах можна будзе пачаставацца рознымі прысмакамі. А на Кастрычніцкай плошчы  пакаштаваць далікатэсы і набыць святочныя сувеніры  прапануюць у шкляных вуллях. Упершыню гандлёвыя рады сёлета разгорнуцца ля Камароўскага рынку. "Мяцеліца" зашуміць там 22 снежня. Кірмаш будзе ў форме драўляных домікаў пад зорным небам.

Папулярнай навагодняй пляцоўкай у моладзі зноў будзе гастранамічны дворык. Гарачыя напоі і калядныя пернікі можна будзе набыць з 25 снежня.