14 чалавек з трох раёнаў Гродзенскай вобласці прыйшлі на прыём да памочніка Прэзідэнта

14 марта 2018

Праблемы фактычна з усіх сфер - ад ЖКГ і прыватызацыі да будаўніцтва і працаўладкавання - акрэсліваюць падчас выязных прыёмаў грамадзяне.

14 чалавек з трох раёнаў Гродзенскай вобласці прыйшлі сёння на прыём у Іўе да памочніка Прэзідэнта - інспектара па Гродзенскай вобласці Сяргея Раўнейкі. На сустрэчу прыйшлі, як гаворыцца, адразу некалькімі дамамі, каб вырашыць пытанне з газіфікацыяй. На суседніх вуліцах газаправод праведзены даўно і за кошт бюджэту. Тыя ж, хто звярнуўся, чакаюць газавую магістраль ледзь ці не з пачатку 2000. Праблему, паводле слоў экспертаў, удасца вырашыць у найбліжэйшыя гады, і як падкрэсліў памочнік Прэзідэнта, мясцовай уладзе ў гэтым пытанні варта больш актыўна праяўляць ініцыятыву.

Кожны з 14 зваротаў сённяшняга прыёму ў Іўі разгледжаны. Большасць удалося вырашыць на месцы.