146 тысяч неэфектыўных квадратных метраў

25 июля 2013
Такую лічбу плошчаў, якія выкарыстоўваюцца не на 100%, агучылі сёння на пасяджэнні ў мэрыі. Зараз распрацоўваюць магчымыя варыянты ўключэння гэтых маёмасцяў ў гаспадарчы абарот. На сёння ўжо абследавана 90 аб'ектаў розных формаў уласнасці. Зараз вызначаецца эфектыўнасць выкарыстання як вытворчых плошчаў, так і зямельных рэсурсаў.

Віталь Вядзёрка, першы намеснік дырэктара фонда Мінскгармаёмасць: З аб'ектаў камунальнай уласнасці 16 плануецца для адчужэння, астатнія пад рэканструкцыю, капітальны рамонт, знос 8 аб'ектаў. Па аб'ектах, па якіх для адчужэння ўжо падрыхтаваныя дакументы, аб'яўленыя аўкцыёны па 9 аб'ектах, мы спадзяёмся, што знойдзецца яго пакупнік.

Між тым практычна кожны другі суб'ект малога бізнесу звяртаецца да дзяржавы з просьбай выдзеліць свабодныя плошчы. Таму асноўная ўвага камісіі будзе ўдзяляцца кантрольным тэрмінам аб'екта і эфектыўнасці яго эксплуатацыі.