142 святочныя мерапрыемствы пройдуць у сталіцы ў навагодні перыяд

16 декабря 2018

Адзін з самых атмасферных элементаў - калядныя кірмашы - традыцыйна збіраюць тысячы мінчан і гасцей горада. Адкрыў марафон народных гулянняў Калядны кірмаш на пляцоўцы каля Палаца спорту. Гандлёвая экспазіцыя расцягнулася на 145 метраў. Наведаць яе можна з 12 да 22 гадзін штодня. А з 20 снежня Калядны кірмаш пашырыцца і на Кастрычніцкую плошчу. У навагоднюю ноч абедзве пляцоўкі будуць працаваць да 4 раніцы. Асартымент страў і напояў - самы разнастайны. Цэны - дэмакратычныя.

Дзмітрый Пляханаў, начальнік аддзела галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынку Мінгарвыканкама: "Можна будзе пакаштаваць патэ з качынай печані, вустрыцы са смажанай цыбуляй; апроч класічных начынняў, да блінцоў будзе прапанаваная таксама чорная ікра. А таксама гарачыя цікавыя напоі: какава на какосавым малацэ, глінтвейн, імбірная гарбата".

Усяго ў Мінску наведвальнікаў будуць чакаць 9 навагодніх кірмашоў: у цэнтры і ў раёнах сталіцы. На тэрыторыі Верхняга горада напярэдадні Раства адкрыецца Вялікі гасціны двор. На гэтыя дні - 22 - 24 снежня - запланавана і большасць раённых кірмашоў. Многія гатовыя прыняць гасцей да 16 гадзін. А вось "Калядная вёска" ў скверы 70 гадоў МТЗ будзе працаваць да 10 вечара.