Праўда, гэта вынік не латарэі, а пастаяннай і мэтанакіраванай падтрымкі дзяржавай тых, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў. У дадзеным выпадку гаворка ідзе пра дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў. Яны - пад асаблівым кантролем мясцовых улад і маюць у Беларусі выключнае права першачарговага атрымання жылля. Напярэдадні ў Горках для такіх навасельцаў здадзены новы шматкватэрны дом.
Доўгачаканыя ключы ад новых кватэр уручаныя сёння і ў Клімавічах. Адразу 10 сем'яў і маладых спецыялістаў, якія таксама маюць статус сірот, сталі навасельцамі. Яшчэ 10 кватэр будуць пераведзеныя ў разрад арэнднага жылля. У наступным годзе ў Клімавічах плануюць пабудаваць яшчэ 80 кватэр.













