13-дзённы аўтапрабег "Сімвал адзінства" завяршыўся 15 верасня ля Кургана Славы пад Мінскам

16 сентября 2021

Буйныя гарады і невялікія вёсачкі, славутасці і памятныя месцы.

За 13 дзён аўтапрабег "Сімвал адзінства" ахапіў усю Беларусь. Стартавала калона з Брэста. Затым гасцей сустракала Гродзенская вобласць. Пасля патрыёты знаёміліся з дасягненнямі і гісторыяй паўночнага рэгіёна. Следам сваім каларытам дзяліліся Магілёўскі і Гомельскі края. Завяршылася вялікае падарожжа па роднай краіне пад Мінскам. Фінішаваў патрыятычны марафон ля Кургана Славы.

Хлеб, а больш дакладна, збожжа новага ўраджаю, стала галоўным элементам і злучным звяном аўтапрабегу. Ужо сёння ўклад кожнага раёна ператворыцца ў пышныя караваі - усяго іх будзе 7. Да Дня народнага адзінства духмяны залаты пачастунак атрымае кожны рэгіён і сталіца.