13 снежня стане сапраўды знакавым для ўсёй беларускай навуковай супольнасці

12 декабря 2017

На пленарным пасяджэнні II З'езда навукоўцаў нашай краіны, у якім прыме ўдзел і Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка, абмяркуюць самыя актуальныя задачы і прыярытэты развіцця айчыннай навукі. Тэлеверсію маштабнага мерапрыемства глядзіце заўтра ў 21:00 на тэлеканалах "Беларусь 1" і "Беларусь 24". Звяртаем вашу ўвагу, што "Панарама" выйдзе раней, чым звычайна - у 20:30.