130 выпускнікоў педкласаў сёлета сталі студэнтамі Дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта

3 ноября 2017

Першы выпуск профільных вучняў. 130 выпускнікоў педкласаў сёлета сталі студэнтамі Дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта. Цяпер такіх класаў у навучальных установах ствараецца яшчэ больш. І сёння вучні педкласаў, настаўнікі, выкладчыкі педагагічных ВНУ падчас дыскусійных пляцовак абмеркавалі арганізацыю навучальнага працэсу.

З гэтага года для выпускнікоў педкласаў спрошчаны і парадак паступлення на педагагічныя спецыяльнасці. Пры ўмове рэкамендацый педсаветаў, атэстата, не ніжэйшага за 8 балаў па профілі, абітурыенты могуць экзамены не здаваць.