За суткі прабегу сабрана 234 139 000 беларускіх рублёў. 24 гадзіны ў спарткомплексе на Каліноўскага бегалі гімнасткі. Заўважаныя былі сярэбраны прызёр Алімпіяды расіянка Дар'я Дзмітрыева, лепшая гімнастка нашай краіны Меліта Станюта. Зрабілі свой уклад і футбалісты Дынама-Мінск, журналісты, у тым ліку каманда Белтэлерадыёкампаніі, дружыны Дар'і Домрачавай, Аліны Талай, Сашы Герасімені. Галоўкам хакейнай зборнай краіны Глен Хэнлан зрабіў свой пасільны ўклад у дабрачынную акцыю.
Гімнастка Марына Ласкутова марыла стаць алімпійскай чэмпіёнкай, а зараз лечыцца ў анкалагічным цэнтры Бараўлянаў. Яна перанесла дзве аперацыі, праходзіць сеансы хіміятэрапіі. Для далейшага лячэння ў адной з заходніх клінік Марыне патрабуецца вялікая сума - больш за 100 000 еўра. Частку грошай сабралі мінулымі выхаднымі.