12 школьных аўтобусаў сёлета атрымае Мінская вобласць

4 сентября 2017

12 школьных аўтобусаў сёлета атрымае Мінская вобласць па сацыяльнай праграме Банка развіцця. Адзін з іх ужо сёння адправіцца ў Чэрвеньскі раён для перавозкі дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. Урачыстая перадача спецыяльна абсталяванага мікрааўтобуса адбылася падчас цырымоніі, прысвечанай завяршэнню сацыяльнай праграмы Банка развіцця. За 5 гадоў рэалізацыі праекта для абласных упраўленняў адукацыі было закуплена больш за 300 адзінак спецтэхнікі. Яшчэ 72 аўтобусы для перавозкі дзяцей, якія жывуць у сельскай мясцовасці, будзе перададзена навучальным установам да канца года.

Дарэчы, мадэль МАЗ 257 распрацавана спецыяльна для эксплуатацыі ва ўмовах сельскай мясцовасці. У наступным годзе гэтая аўтанавінка папоўніць транспартны парк маланаселеных пунктаў. У планах завода таксама наладзіць экспарт гэтай тэхнікі. Ёсць ужо і першы заказчык - новая мадэль Мінскага аўтамабільнага завода хутка адправіцца на дарогі Таджыкістана.