12 верасня пройдзе Мінскі паўмарафон - 2021

11 сентября 2021

Паводле добрай традыцыі ў Дзень горада праходзіць Мінскі паўмарафон. Ужо заўтра аматары бегу адправяцца пакараць вуліцы сталіцы. Дыстанцый, як і раней, будзе тры. Гэта  21, 10 і 5 з паловай кіламетраў. Галоўная навіна - паўдзельнічаць у масавым забегу  змогуць не больш як 10 тысяч чалавек. Абмежаванне звязана з пандэміяй. На гэты момант зарэгістраваліся актывісты з 215 населеных пунктаў Беларусі. Таксама заяўкі падалі 500 іншаземцаў з 40 краін і 183 гарадоў свету. Маршрут паўмарафона  не зведаў змен. Гэта сертыфікаваная траса. А каб падтрымаць спартсменаў, арганізатары падрыхтавалі 12 музычных пляцовак. Будуць працаваць пункты харчавання і піцця, а таксама зоны ахаладжэння.  Забегі на сярэдняй і самай доўгай дыстанцыях стартуюць у нядзелю  роўна ў 9 раніцы. Удзельнікі самай папулярнай гонкі (гэта значыць на 5 з паловай кіламетраў) пачнуць бегчы ў 11:45. З-за правядзення паўмарафона  рух транспарту на некаторых участках дарог у Мінску  часова зачыняць. 

Ужо з гадзіны ночы  да 15:00  немагчыма будзе праехаць па праспекце Пераможцаў - ад вуліцы Нямігі да праспекта Машэрава.  З 6 раніцы да 14:00  дабрацца ў цэнтр сталіцы можна будзе толькі на метро. Транспарт пусцяць  па часовай схеме руху ў аб'езд.  Будуць зачынены ўчасткі дарог па вуліцах  Леніна, Янкі Купалы,  Старажоўскай, Максіма Багдановіча, а таксама праспектах  Незалежнасці, Пераможцаў і Машэрава. З 7 раніцы перакрыцце адбудзецца на вуліцах Нарачанскай, Вясёлкавай, Энгельса, Валадарскага, Кісялёва, Камуністычнай і Заслаўскай. Графік перакрыцця апублікаваны на сайце ДАІ горада. Таксама там даступныя схемы руху  грамадскага транспарту ў святочны дзень. Плануйце свой маршрут  загадзя!