Пандэмія каранавіруса навучыла нас шанаваць і дзякаваць медыкам за іх працу і самааддачу. Шанаваць такую нялёгкую справу ў чырвонай зоне і за яе межамі. У шырокім сэнсе - гэта і ўрачы, і медсёстры, і санітаркі, і вадзіцелі хуткіх. Бо пакуль адны лячылі пацыентаў з COVID-19, другія не кідалі людзей з сардэчнымі захворваннямі, цукровым дыябетам, анкалогіяй.
Сёння, у Міжнародны дзень медыцынскай сястры, здымачная група "Панарамы" адправілася ў бальніцу паліятыўнага догляду "Хоспіс", дзе пагутарыла з прадстаўніцай гэтай высакароднай прафесіі (відэа).
12 мая - Міжнародны дзень медсястры
12 мая 2021













